У Баранавічах трапіў у ДТЗ аўтобус, які вёз людзей у санаторый

Здарэнне адбылося раніцай 14 красавіка на Савецкім праспекце, паведамляе выданне «Наш край».

14.04.2023 / 11:27

Жанчына за рулём «Фальксвагена Гольф» ехала з боку Лядовага палаца, разварочвалася на скрыжаванні, аднак не прапусціла аўтобус, які рухаўся з боку цэнтра горада.

Пасля сутыкнення з легкавіком ён наехаў на агароджу і знёс чатыры пралёты.

Аўтобус, які накіроўваўся ў санаторый «Чаборок», быў з пасажырамі, аднак з імі ўсё ў парадку — ніхто не пацярпеў.

Зараднае прыстасаванне спаліла кватэру ў Мінску

У Столінскім раёне на школьніку загарэлася адзенне. Ён у рэанімацыі

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ пад Жабінкай, замест машыны — куча металалому

Nashaniva.com