Прэм'ер Венгрыі назваў Украіну «фінансава неіснуючай дзяржавай». У Расіі яго пахвалілі
Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што Украіна «фінансава неіснуючая краіна» і без падтрымкі партнёраў вайна адразу скончыцца; яго словы ўжо выклікалі ўхвальную рэакцыю ў Маскве, піша «Украінская праўда».
14.04.2023 / 11:35
Віктар Орбан. Фота kremlin.ru
Орбан панаракаў на тое, што ў Еўропе грамадская думка яшчэ не гатовая прымусіць лідараў краін перагледзець санкцыйную палітыку ў дачыненні да Расіі, але «гэты час наступіць»; скардзіўся на дрэнныя навіны з Украіны адносна становішча венгерскай абшчыны, а таксама перайшоў да таго, што Еўропа вымушаная фінансаваць многія патрэбы Украіны.
«Украіна ў фінансавым сэнсе неіснуючая краіна, яна не можа сама сябе фінансаваць. Пытанне стаіць пра тое, утрымліваем мы Украіну, ці не. Як толькі мы скажам «не» — вайна скончыцца», — сказаў Віктар Орбан.
Ён акцэнтаваў увагу на тым, што Еўропа дае сродкі на ўкраінскія пенсіі, заробкі, патрэбы адукацыі і аховы здароўя, не даючы гэтыя сродкі ў свае бюджэты, і так «не можа працягвацца бясконца».
Словы Орбана ўжо заўважыў намеснік сакратара Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
«Малайчына, смела і дакладна для еўрапейскага палітыка. Можна толькі дадаць, што як толькі скончыцца заходняе фінансаванне, скончыцца сама Украіна», — адрэагаваў Мядзведзеў.
У Кангрэсе ЗША рыхтуюць санкцыі супраць вядучых палітыкаў і чыноўнікаў Венгрыі.
Орбан назваў Украіну «нічыйнай зямлёй» і параўнаў яе з Афганістанам