У злітых дакументах Пентагона апісаныя пашкоджанні самалёта ў Мачулішчах

У злітых файлах Мінабароны ЗША сярод дакументаў пра вайну ва Украіне ёсць інфармацыя пра пашкоджанне расійскага самалёта ў Мачулішчах, паведамляе «Медыязона».

14.04.2023 / 15:19

У дакуменце гаворыцца, што праз атаку дронамі 26 лютага Самалёт атрымаў «minor damage to its rotodome», што перакладаецца як нязначныя пашкоджанні купала — часткі самалёта, якая адказвае за разведку і навядзенне.

Нагадаем, што нядаўна паведамлялася, што супрацоўнікі СБУ прызнаюць, што да падрыву расійскага самалёта а-50 на аэрадроме ў Мачулішчах датычныя іх агенты. Пры гэтым пазначана, што яны дзейнічалі насуперак загаду камандавання. Пра гэта спецслужбы ЗША даведаліся падчас праслухоўвання размоў СБУ.

Нагадаем, што сама дыверсія здарылася 26 лютага. «Байпол» узяў адказнасць за яе на сябе, заявіўшы, што беларусы з дапамогай двух дронаў пашкодзілі самалёт. Сцвярджалася, што выканаўцы паспяхова здолелі пакінуць тэрыторыю Беларусі. «Байпол» апублікаваў таксама два відэа, на якіх бачна, як дрон прылятаў на разведку і сядаў на А-50, але відэа самой атакі не было.

На АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі

КДБ пацвердзіў, што да дыверсіі ў Мачулішчах меў дачыненне «Байпол»

Nashaniva.com