Раскрытая асоба заснавальніка Anonymous Russia. Ім аказаўся васямнаццацігадовы хлопец
16.04.2023 / 0:53
Частку ягонага пашпарта паказалі чальцы расійскай хакерскай групы Killnet, іншыя даныя пра асобу хлопца нам перадалі «Кіберпартызаны».
Арсеній Елісееў. Фота: пошукавы атрад «Сімуран»
Па звестках «Кіберпартызанаў», Арсенію Елісееву 18 гадоў. Ён родам з Гомеля, вучыўся ў школе №52.
Супраць хлопца раней заводзілі крымінальную справу. Па звестках са «злітых» баз МУС, хлопец 28 сакавіка 2019 года, калі яму было яшчэ 15, спрабаваў скрасці з даху часткі антэны мабільнай сувязі, якія належалі «Вэлкому», але яго заўважылі і зрабіць гэта ён не здолеў. Праўда, чым гэта для яго скончылася — невядома.
Кавалак пашпарта Елісеева. Фота: тэлеграм-канал Killmilk
Нядаўна Елісеева шукалі сіламі мясцовага пошукавага атрада. 14 лютага ён выйшаў з дому ў кірунку вакзала ў Гомелі і знік на дзевяць дзён.
Дата завядзення крымінальнай справы, як і артыкул, па якім яго змясцілі ў СІЗА-3 Гомеля, невядомыя.
Цікава, што пазней расійскія хакеры выдалілі пагрозы ў адрас беларускіх улад, які размясцілі, даведаўшыся пра затрыманне паплечніка.
Чытайце таксама:
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць