Славакія перадала Украіне 13 знішчальнікаў МіГ-29
Славакія завяршыла перадачу 13 знішчальнікаў МіГ-29 Украіне, гаворыцца ў заяве Мінабароны краіны.
17.04.2023 / 11:21
Паводле яе інфармацыі, чатыры баявыя машыны перагналі ўкраінскія пілоты ў сакавіку гэтага года, а яшчэ дзевяць самалётаў былі перавезеныя па сушы.
«Гэтая перадача была ажыццёўленая па сушы з улікам максімальна магчымай бяспекі, зноў жа, вялікі дзякуй усім задзейнічаным, таму што ў такіх выпадках гэта сапраўды важная і складаная лагістычная аперацыя», — заявіў міністр абароны Славакіі Яраслаў Надзь.
Свае МіГ-29 таксама перадае Украіне і Польшча.