«Шкадую, што яна не паспела ўзяць яе ў рукі». Прададзена 15000 экзэмпляраў кнігі Надзеі Мялешкі, якая змагалася з анкалогіяй

Муж Надзеі Мялешкі, былы хакеіст зборнай Беларусі Дзмітрый Мялешка апублікаваў на старонцы Надзеі з інстаграме раней напісаны ёю пост, прымеркаваны да выхаду кнігі, якую яна не паспела пабачыць.

17.04.2023 / 13:41

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Berlin-Minsk (@nadyameleshko)

«Я паспела. Мая кніга «Раніца надыходзіць заўсёды» ўбачыла свет. Гэты пост быў напісаны даўно і чакаў сваёй гадзіны, калі кожны чалавек зможа ўзяць у рукі «Кнігу Надзеі» і знайсці там нешта каштоўнае для сябе. У друк яна пойдзе, хутчэй за ўсё, ужо без мяне….

Ведаеце, аб чым я мару? Каб вы ўзялі ў рукі гэтую кнігу і напоўніліся. Прагай жыць і тварыць, марыць шырока і дзейнічаць смела», — пісала Надзея.

Надзея пісала, што яе кніга «пра шчасце насуперак усяму і пра велізарнае каханне да гэтага дзіўнага жыцця».

Дзмітрый Мялешка патлумачыў, што гэты пост Надзея напісала пасля прачытання звярстанай кнігі, якую ў электронным выглядзе ёй даслала выдавецтва.

Паводле яго, тыраж больш як 15000 асобнікаў ужо амаль скончыўся, але новая партыя вось-вось паступіць у продаж.

Надзея Мялешка, папулярная беларуская блогерка, памерла месяц таму. У студзені 2020 года ў яе выявілі рак грудзей трэцяй стадыі. Надзея запусціла дабрачынны фонд у падтрымку анкахворых.

Nashaniva.com