Скарынаўская бібліятэка ў Лондане алічбоўвае ўнікальны фотаальбом з этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага

Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане распачала алічбоўку ўнікальнага фотаальбома з этнаграфічнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага 1928 года, паведамілі супрацоўнікі бібліятэкі ў сацыяльных сетках установы.

17.04.2023 / 23:01

У альбоме каля 270 здымкаў матэрыяльнай культуры, якая збольшага не захавалася да нашага часу — драўляная архітэктура, прадметы побыту, народныя строі, ткацтва, разьба па дрэве і г. д.

Упершыню альбом «адкрыў» свету Адам Мальдзіс, калі патрапіў папрацаваць у «Скарынаўку» ў 1980-я гады. Ён прывёз з сабой у Мінск мікрафільм са здымкамі з альбома, які ў выніку апынуўся ў цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук у Мінску.

«Хутка можна будзе пабачыць здымкі і пагартаць альбом і без брытанскай візы», — анансуе падзею Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны.

Чытайце таксама:

А вы ведаеце, што такое дрында?

«Выцінанкі купляюць і амерыканцы». Пагаварылі з мастачкай, якая зарабляе тысячы даляраў на выразанні карцін з паперы

Гомельская епархія выкупіла на аўкцыёне дакумент па гісторыі Гомеля XVII стагоддзя

Nashaniva.com