Пачынаецца чарговы суд над 66-гадовай Аленай Гнаўк

Пружанскую актывістку вінавацяць у «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі» (арт. 411 КК). Суд пройдзе ў Гомельскай жаночай калоніі № 4.

18.04.2023 / 09:40

З 2020 года Алену Гнаўк затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, аштрафавалі агулам на 173 базавыя велічыні, дома праводзілі ператрусы. Яе асудзілі па крымінальных артыкулах на 3,5 года зняволення ў «справе карагодаў» і за абразу Лукашэнкі, нагадвае Радыё Свабода.

15 жніўня 2022 года палітзняволеную актывістку перавялі ў папраўчую калонію № 4 у Гомелі. Сёлета яе змяшчалі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканьняў і скарацілі «атаварку» з 3 базавых велічыняў да 1 (37 рублі).

У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе.

Адрас Алены Гнаўк: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алене Пятроўне Гнаўк.

Nashaniva.com