Макрон прапанаваў новую ідэю для перамоваў Украіны і Расіі
18.04.2023 / 11:40
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон звярнуўся да старшыні КНР Сі Цзіньпіна з мірным планам, які можа прывесці да перамоваў Украіны і Расіі. Пра гэта піша Bloomberg.
Эманюэль Макрон. Фота Alex Brandon / AP
Па даных яго крыніц, Макрон даў даручэнне свайму дарадцу па замежнай палітыцы Эмануэлю Бону прапрацаваць гэтую ідэю з кіраўніком канцылярыі камісіі па замежных справах ЦК кітайскай Кампартыі Ван І. Яны павінны стварыць структуру, якая «можа быць выкарыстана ў якасці асновы для будучых перамоваў». Пры аптымістычным сцэнарыі перамовы паміж Расіяй і Украінай могуць прайсці ўжо гэтым летам, паведамілі суразмоўцы Bloomberg.
Прадстаўнік канцылярыі Макрона пацвердзіў агенцтву планы Бона пагутарыць з Ван І, але не распавёў падрабязнасцяў.
Пекін 24 лютага прадставіў уласны мірны план па Украіне. Ён уключаў спыненне ваенных дзеянняў; аднаўленне перамоваў; супрацьстаянне пагрозе прымянення ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі; павага да суверэнітэту ўсіх краін; захаванне прынцыпу, калі «бяспека адной краіны не павінна забяспечвацца за кошт іншых».
Чытайце таксама:
Кіраўніца МЗС Германіі заклікала Кітай паўплываць на Расію для заканчэння вайны
Геапалітычная гульня Кітая: якую ролю выконваюць Пуцін і Лукашэнка?
Макрон: Кітай павінен прыняць меры ў сувязі з тым, што Пуцін размясціў ядзерную зброю ў Беларусі