У Беларусі чарговую кнігу прызналі экстрэмісцкай

Кніга «Дваццаць гадоў рабства: Беларусь сёння» прызнаная экстрэмісцкім матэрыялам. Пра гэта паведаміла пракуратура Мінска.

18.04.2023 / 15:46

«Па заяве пракуратуры Маскоўскага раёна Мінска кнігі Сяргея Сюзева «Дваццаць гадоў рабства: Беларусь сёння» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі», — гаворыцца ў паведамленні.

Кніга даступная ў інтэрнэце. У анатацыях да яе ўказана, што яна апісвае жыццё беларускага народа ў перыяд кіравання Аляксандра Лукашэнкі.

Nashaniva.com