Пад Пінскам на дарогу выйшла незвычайная жывёліна

Паводле паведамлення жыхара Пінскага раёна, едучы паміж вёскамі Новы Двор і Сташаны, ён пабачыў на праезнай частцы дарогі незвычайны камень. Але, калі хлопец разгледзеў «камень» больш уважліва, то аказалася, што гэта балотная чарапаха, піша «Медыя-Палессе».

18.04.2023 / 17:46

Еўрапейская балотная чарапаха — гэта адзіны від чарапах, які жыве ў паўднёвай частцы Беларусі. Жывёла вельмі рэдкая і занесеная ў Чырвоную кнігу.

Пінскі раён уваходзіць у арэал пасялення гэтай рэптыліі, але сустрэць яе ў натуральным асяроддзі даводзіцца далёка не кожнаму.

На працягу года чарапахі жывуць толькі ў вадзе і толькі зрэдку выбіраюцца на бераг, каб пагрэцца на сонцы. Таксама самкі выпаўзаюць да сухіх пясчаных мясцін, дзе адкладваюць яйкі. Мабыць, падчас аднаго з такіх рэйдаў хлопец з ёй і сустрэўся.

Чытайце таксама:

«Можна і агарод узараць, і верхам на ім праехацца». За што цэняць беларускую пароду коней?

«Ніколі не бачыў іх такімі худымі». Рэдкіх быкоў з адрэзаных паводкай астраўкоў пад Туравам так пакуль і не вывезлі

Паглядзіце, якое сімпатычнае стварэнне ўнеслі ў Чырвоную кнігу Беларусі

Nashaniva.com