У гродзенскіх кінатэатрах замест сусветных навінак паказваюць беларускі хакей
Мясцовае выданне Hrodna.Life заўважыла, што адразу ў некалькіх гродзенскіх кінатэатрах запланаваны паказ матча фінальнай серыі беларускай экстралігі па хакеі паміж гродзенскім «Нёманам» і жлобінскім «Металургам».
18.04.2023 / 21:31
Фота: hockey.by
Такая праграма запланаваная ў кінатэатрах «Чырвоная зорка», «Усход» і кіназале моладзевага цэнтра «Гродна».
Цэны на квіткі на гэтае мерапрыемства па горадзе каштуюць ад 7,50 руб. Месца павышанай камфортнасці ці на VIP-балконе будзе каштаваць 10 руб.