«Госця з будучыні» для новага пакалення. Выйшаў першы трэйлер фільма «Сто гадоў таму наперад»

Апублікаваны трэйлер карціны «Сто гадоў таму наперад». Гэта асучасненая адаптацыя аднайменнай фантастычнай аповесці Кіра Булычова і рымейк культавай стужкі савецкага часу «Госця з будучыні».

19.04.2023 / 08:26

Апублікаваны трэйлер карціны «Сто гадоў таму наперад». Фота: kinopoisk.ru

Дзеянне аднайменнай аповесці Кіра Булычова перанеслі ў нашы дні. Коля Герасімаў жыве ў сённяшняй Маскве, Аліса Селязнёва — у XXII стагоддзі. Дзяўчыну не адпускае мінулае: яна павінна знайсці маму, якую страціла, калі была зусім дзіцем. Сустрэча Алісы і Колі стане пачаткам неверагодных прыгод, у якіх героям трэба будзе адваяваць у касмічных піратаў Сусвет і аднавіць ход часу.

Весельчака У іграе Аляксандр Пятроў, Глота — Юра Барысаў, Колю Герасімава — Марк Эйдэльштэйн, Алісу — Дарʼя Верашчагіна. Бацьку Алісы, прафесара Селязнёва, іграе Канстанцін Хабенскі.

Прэмʼера плануецца на 28 снежня 2023 года.

Nashaniva.com