У Беларусі могуць абмежаваць выдачу мікрапазык

Разабрацца ў схемах пеняў, няўстоек і іншых нюансах мікрапазык складана нават праваахоўным органам, заявіў журналістам член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Ігар Хлабукін.

19.04.2023 / 11:03

«У нас гэтыя паслугі (па выдачы мікрапазык) аказваюць не толькі мікрафінансавыя арганізацыі, але і банкі. Можа быць, варта было б паглядзець на працу гэтых арганізацый. Неяк іх абмежаваць. Ці пакінуць магчымасць выдаваць мікрапазыкі толькі банкаўскім арганізацыям, якія могуць аказаць насельніцтву кансультатыўныя паслугі», — цытуе словы дэпутата «Спутнік».

Ігар Хлабукін адзначыў, што цяпер атрымліваць мікрапазыкі запрашаюць усіх. Абяцаюць даць грошай нават людзям з дрэннай крэдытнай гісторыяй і без пастаяннай крыніцы даходаў. Часам у рэкламе гаворыцца, што могуць даць да 30-50 тысяч.

«Гэта выклікае пэўныя асцярогі», — канстатаваў Ігар Хлабукін.

Падпісваючы дамовы аб такіх пазыках, людзі часцяком трапляюць у кабалу, могуць страціць кватэру. Часам даводзіцца ўмешвацца пракуратуры і дапамагаць тым, хто трапіў на кручок мікрафінансавых арганізацый.

Беларус купіў 15 гадоў таму акцыю «Газпрама». Колькі ён зарабіў за гэты час

У Мінск запускаюць авіярэйс з Ірана па дзікіх цэнах. Але не ўсё так страшна, калі сячы ў нюансах

У БНБ-Банку скончыліся загатоўкі для банкаўскіх картак

Nashaniva.com