Балгарыя ўвяла забарону на ўвоз украінскага збожжа, Венгрыя забараніла яшчэ некалькі відаў сельгаспрадукцыі

Балгарыя ўвяла часовую забарону на ўвоз украінскага збожжа, акрамя транзіту, абвясціў в.а. абавязкі прэм'ер-міністра Гылыб Донеў, паведамляе Бі-бі-сі.

19.04.2023 / 14:20

«За апошні год значная колькасць прадуктаў засталася ў краіне і парушыла харчовыя ланцужкі», — заявіў ён.

«Мы вымушаны прыняць гэтую нацыянальную меру, таму што еўрапейскія ўлады ўсё яшчэ думаюць над адэкватнай мерай», —сказаў прэм'ер-міністр.

Ён падкрэсліў, што Балгарыя застаецца салідарнай з Украінай, але «банкруцтва балгарскіх вытворцаў нічым не будзе спрыяць яе справе».

Сёння ж Венгрыя пашырыла пералік забароненых да ўвозу катэгорый украінскай сельгаспрадукцыі, дадаўшы віно, хлеб, цукар і мёд.

У Еўракамісіі настойваюць, што гэтыя дзеянні незаконныя, паколькі мытная палітыка з'яўляецца кампетэнцыяй усяго Еўрасаюза.

Еўракамісія выступіла супраць забароны на імпарт украінскага збожжа ў Польшчу і Венгрыю

Nashaniva.com