Ізраіль адмяніў экстранную рэпатрыяцыю для беларусаў і расіян

Міністэрства інтэграцыі Ізраіля пастанавіла завяршыць працэдуру экстраннай рэпатрыяцыі, уведзеную ў лютым 2022 года.

20.04.2023 / 08:46

Гэта азначае, што той, хто прыбыў у краіну да 15 красавіка і падаў прашэнне аб змене статусу турыста на рэпатрыянта, павінен прайсці працэдуру да 15 чэрвеня, піша The Bell.

Калі хтосьці не паспее сабраць усе належныя дакументы, працэдура будзе працягнутая ў звычайным парадку праз МУС з тэрмінамі выканання да года. Да таго ж, з 1 мая для афармлення ў беларусаў і расіян пачнуць патрабаваць апастыляваныя дакументы.

Афіцыйная прычына згортвання праграмы экстраннай рэпатрыяцыі — памяншэнне колькасці заяўнікаў. Але здаецца, што ўрад вымушаны лічыцца з незадаволенасцю ўльтраправых партый, якія дыскутуюць на тэму таго, што габрэі, якія хутка атрымалі пашпарт, імкнуцца хутчэй з'ехаць з краіны. Цяпер Ізраіль зможа закрыць 7 пунктаў экстраннай рэпатрыяцыі з 10 дзеючых.

Nashaniva.com