На тэрыторыю пасольства Беларусі ў Вільні кінулі палаючую лампадку

Інцыдэнт адбыўся сёння ноччу каля 00:13 на тэрыторыі пасольства, што на вуліцы Міндоўга.

20.04.2023 / 10:12

Фота: старонка пасольства Беларусі ў фэйсбуку

«Невядомы кінуў лампадку, якая была запоўненая патэнцыйна лёгкаўзгаральнай вадкасцю, што прывяло да пажару, які патушыўся сам па сабе. Распачатае дасудовае расследаванне», — паведаміла віленская паліцыя.

Nashaniva.com