«Наш дом» абверг, што распаўсюджваў зварот да дэпутатаў літоўскага Сейма
Арганізацыя «Наш дом», якой кіруе Вольга Карач, абвергла інфармацыю, што нібыта рассылала рэзкія лісты літоўскім дэпутатам.
20.04.2023 / 17:31
У сваім абвяржэнні «Наш дом» адназначна сцвярджае, што гэтая інфармацыя — фэйк, створаны «з мэтай дыскрэдытаваць «Наш дом» у вачах дэпутатаў літоўскага Сейма».
У лісце, датычнасць да якога аспрэчвае «Наш дом», змяшчалася патрабаванне выключыць беларусаў з літоўскага закона, які прадугледжвае абмежаванні для грамадзян Расіі і Беларусі, а ў адваротным выпадку яго аўтар пагражаў масавымі пратэстамі.