Twitter пачаў выдаляць сінія птушкі верыфікаваных акаўнтаў

Такая знікла ў «Нашай Нівы» і іншых беларускіх выданняў.

21.04.2023 / 12:59

Сацсетка пачала выдаляць птушкі верыфікацыі, якія раней сведчылі пра сапраўднасць акаўнтаў. Цяпер такія галачкі атрымліваюць карыстальнікі, якія аплацілі падпіску.

Некаторыя акаўнты ўжо атрымалі шэрыя птушкі — так сацсетка плануе адзначаць верыфікаваныя профілі, якія звязаныя з дзяржструктурамі або фінансуюцца імі. 

Птушкі верыфікацыі зніклі з профіляў «НН», «Зеркала», «Белсата», «Свабоды» і іншых выданняў.

Nashaniva.com