Для Рамана Пратасевіча пракурорка запрасіла 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Прапануецца ўзяць яго пад варту ў зале суда пасля вынясення прысуду.

21.04.2023 / 13:26

Раман Пратасевіч у судзе. Фота Sputnik.by

Для Рамана Пратасевіча пракурорка запрасіла 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прапануецца ўзяць пад варту ў зале суда. Цяпер блогер знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Заснавальніку Nexta Сцяпану Пуцілу запрасілі 20 гадоў пазбаўлення волі завочна

Для Яна Рудзіка — 19 гадоў.

Суд па так званай «справе Nexta» пачаўся 16 лютага ў адкрытым фармаце.

Па справе праходзяць тры абвінавачваныя: Раман Пратасевіч, які прысутнічае ў судзе, а таксама Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік — іх судзяць завочна.

Усім фігурантам справы выстаўлена абвінавачанне больш чым па 10-ці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя таго, Генпракуратурай у інтарэсах дзяржавы заяўлены пазоў на больш чым 30 мільёнаў рублёў.

Чытайце таксама:

Прапагандысты спыталі ў Пратасевіча, ці вярнуўся б ён у Беларусь, «калі б цяпер быў беглым за мяжой»

«Ахова здароўя ў Беларусі бясплатная». Пратасевіч аспрэчвае ў судзе памер шкоды і тое, што быў кіраўніком экстрэмісцкіх арганізацый

Пратасевіч пракаментаваў магчымую экстрадыцыю ў Расію Сафіі Сапегі

Nashaniva.com