БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач — на волі

21.04.2023 / 14:54

Nashaniva.com

Надзею і Уладзіміра затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання дня народзінаў Надзеі разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята.

У снежні Надзею і Уладзіміра асудзілі да 2 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). 

Сёння муж і жонка выйшлі з калоній, цалкам адбыўшы тэрміны. Яны знаходзіліся за кратамі 1 год, 8 месяцаў і 19 дзён.

Акрамя іх у зняволенні апынуліся музыкі Юлія Марчанка, Пётр Марчанка і Антон Шніп, якія таксама ўжо адбылі тэрміны і выйшлі на волю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула