Памёр архіепіскап Арцемій

Іерарху было 70 гадоў.

22.04.2023 / 09:56

Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій памёр уначы з 21 на 22 красавіка.

Архіепіскапу Арцемію (Кішчанку) было 70 гадоў. 25 красавіка ён меў адсвяткаваць дзень народзінаў. Аднак тыдзень таму стала вядома, што ён цяжка хварэе, вернікі заклікалі маліцца за ягонае здароўе.

У жніўні 2020 года Арцемій быў адзіным з беларускіх праваслаўных іерархаў, хто публічна асудзіў фальсіфікацыю выбараў і гвалт сілавікоў, за што ў чэрвені 2021 года Сінод БПЦ пазбавіў яго пасады.

Чытайце таксама:

«Усё, што спушчана зверху, — усё святое». Архіепіскап Арцемій раскрыў, чаму стаў непажаданым для РПЦ

Былы архіепіскап Гродзенскі Арцемій: Як хочацца памерці так, каб не было сорамна, што я святар!

Архіепіскап гродзенскі — настаўнікам: «Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню»

Nashaniva.com