Берлін высылае 30 расійскіх дыпламатаў

Германія прыняла пастанову аб масавай высылцы расейскіх дыпламатаў, паведаміў МЗС Расіі.

22.04.2023 / 14:11

«Улады ФРГ прынялі пастанову аб чарговай масавай высылцы супрацоўнікаў расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Германіі», — сказалі ТАСС у прэс-службе ўстановы.

Масква заявіла, што рашуча асуджае дзеянні Берліна, які «працягвае дэманстратыўна разбураць увесь масіў расійска-германскіх стасункаў, уключаючы іх дыпламатычнае вымярэнне».

Nashaniva.com