Затрымалі былога футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Яцкевіча
Месяц таму ён скончыў кар'еру і сышоў з футбола.
24.04.2023 / 11:01
Мяркуючы па відэа, якія апублікавалі лукашысцкія тэлеграм-каналы, мужчына трапіўся на фэйкавую рассылку «Байпола». Пасля яго затрымалі.
Аляксандр Яцкевіч
38-гадовы Аляксандр Яцкевіч правёў каля 300 матчаў у беларускай вышэйшай лізе. З 2019 па 2022 год гуляў за «Крумкачы», быў капітанам каманды. У сакавіку гэтага года ён абвясціў пра заканчэнне кар'еры.