На ўладальніка гродзенскай «Цудоўні» завялі крымінальную справу
Уладальнік гродзенскай этнакрамы «Цудоўня» Андрэй Несцяровіч не выйшаў на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту. Выданне Hrodna.Life паведамляе, што супраць яго завялі крымінальную справу.
24.04.2023 / 19:15
Паводле гродзенскага выдання, Андрэя Несцяровіча пераарыштавалі на трое сутак паводле крымінальнага артыкула. Які гэта артыкул, пакуль невядома.
Несцяровіча затрымалі 14 красавіка, а 17-га арыштавалі на 10 сутак па арт.19.11 КаАП.
Андрэй заснаваў этнакраму «Цудоўня» ў 2015 годзе. Нягледзячы на складаныя ўмовы, ён да апошняга працягваў працаваць у Беларусі. Пасля выбараў 2020 года ягоную краму штрафавалі і пазбавілі памяшкання.
Чытайце таксама:
Уладальнік гродзенскай этнакрамы «Цудоўня»: Будучыня — будзе, пакуль мы яе будуем
Уладальнік гродзенскай этнакрамы распавёў, чаму не з’язджае з Беларусі