Што Лукашэнка рабіў у Віскулях чатыры з паловай гадзіны?
Антон Матолька прасачыў сённяшні шлях верталёта Лукашэнкі і заўважыў, што перад тым, як прыляцець у Гродна, ён чамусьці правёў каля чатырох з паловай гадзін у рэзідэнцыі ў вядомых усяму свету Віскулях у Белавежскай пушчы.
25.04.2023 / 00:33
Інтрыгуе гэта таму, што калі прэс-служба Лукашэнкі яго візіт у Гродна асвятляе вельмі падрабязна, згадваючы таксама пра «інспекцыйны» палёт над Брэсцкай і Гродзенскай абласцямі са шпіцам Умкам на каленях, то пра прылёт у Віскулі, а тым больш пра такое доўгае знаходжанне там, не згадвае аніводным словам.
Што ж ён там мог рабіць? Сустракаўся з кімсьці, пра каго не варта згадваць публічна? А гродзенская насычаная праграма толькі для адводу вачэй?
Адказаў на гэтыя пытанні пакуль няма.