Мастака Генадзя Драздова абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»

Генадзя Драздова затрымалі ў мінулым жніўні.

25.04.2023 / 11:42

Генадзь Драздоў. Фота: Радыё Свабода

Мастака і былога кіраўніка творчай суполкі «Пагоня» затрымалі ў сярэдзіне жніўня. Суд прызначыў яму 15 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў. Адразу паведамлялася, што супраць Генадзя заведзена крымінальная справа за «актыўны ўдзел у акцыях пратэсту» ў 2020 годзе (арт. 342 КК).

Цяпер стала вядома, што яго таксама вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК), паведамляе «Вясна».

Суд над ім адбудзецца 2 мая ў Мінгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя Яўген Пісарэвіч.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Пятровіч Драздоў

Грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага асудзілі ў Беларусі за шпіянаж

Дзяўчыну забралі з працы і пасадзілі на трое сутак за нацыянальную сімволіку

На ўладальніка гродзенскай «Цудоўні» завялі крымінальную справу

Nashaniva.com