Фельчарка трапіла пад машыну, аказваючы дапамогу на дарозе
Здарэнне адбылося сёння ноччу ў Бешанковіцкім раёне ў вёсцы Берасні.
25.04.2023 / 12:50
Фота: ДАІ Віцебскага аблвыканкама
Фельчар хуткай дапамогі аказвала медыцынскую дапамогу на праезнай частцы дарогі. У гэты час яе збіла 37-гадовая жанчына на «Альфа Рамэа».
У выніку ДТЗ медыка даставілі ў бальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі. Абставіны пры якіх фельчар аказвала меддапамогу, не называюцца.