Украіна рыхтуецца пачаць контрнаступ у маі — NYT

Пра меркаваны кірунак наступу піша The New York Times.

25.04.2023 / 18:43

Ілюстрацыйны здымак. Фота: УСУ

Украінскае войска не дзеліцца з ЗША дэталямі наступу, але, як мяркуецца, ён будзе на поўдні краіны, у тым ліку ўздоўж берагавой лініі Украіны на Азоўскім моры, недалёка ад Крыма, анексаванага Расіяй, піша выданне са спасылкай на свае крыніцы.

Таксама падкрэсліваецца, што баі ў Бахмуце гэтай зімой зменшылі запасы боепрыпасаў УСУ, а некаторыя дасведчаныя падраздзяленні панеслі вялікія страты.

Амерыканскія чыноўнікі разыходзяцца ў меркаваннях наконт поспеху наступу, але некаторыя лічаць, што ўкраінскія вайскоўцы могуць здзівіць.

Разам з тым крыніцы The New York Times мяркуюць, што Расія рыхтуе новыя раўнды мабілізацыі, але баіцца масавага ад'езду мужчын з краіны, як гэта было ў першую хвалю мабілізацыі леташняй восенню.

Украінскія сілы высадзіліся на левым беразе Дняпра на Херсоншчыне 

У Маскву на Дзень Перамогі збіраецца толькі адзін кіраўнік замежнай дзяржавы

Nashaniva.com