Лукашэнка прапанаваў Ізраілю аднавіць авіязлучэнне

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Ізраіля Іцхака Герцага з 75-годдзем незалежнасці гэтай дзяржавы.

26.04.2023 / 08:37

Аэрапорт Бен-Гурыёна ў Тэль-Авіве

У віншаванні ён згадаў ураджэнцаў Беларусі, якія спрычыніліся да вытокаў ізраільскай дзяржаўнасці: Хаіма Вейцмана, Менахема Бегіна, Залмана Шазара, Іцхака Шаміра, Шымона Перэса. 

Таксама Лукашэнка заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў плённых двухбаковых адносінах і супрацоўніцтве: «Упэўнены, што далейшае ўмацаванне двухбаковых сувязяў адпавядае агульным інтарэсам нашых краін, таму сёння неабходна аднавіць рэгулярнае авіязлучэнне паміж Беларуссю і Ізраілем, якое з'яўляецца важным фактарам павышэння эфектыўнасці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, захавання міжасобасных кантактаў і культурных абменаў».

«Белавія» не лятае ў Ізраіль з канца мая 2022 года. Тады аэрапорт «Бэн-Гурыён» адмовіў кампаніі ў абслугоўванні рэйсаў.

Nashaniva.com