Некалькі беларускіх тэнісістаў падпісалі дэкларацыі аб нейтральным статусе, каб згуляць у сёлетнім Уімблдоне

Ужо некалькі расійскіх і беларускіх тэнісістаў падпісалі асабістыя заявы, якія дазволяць ім выступаць у якасці нейтральных гульцоў на Уімблдонскім тэнісным турніры ў гэтым годзе, паведамляе Reuters.

26.04.2023 / 09:38

Імёны спартоўцаў не называюцца.

«Я не буду дзяліцца падрабязнасцямі, хто гэта, але шэраг гульцоў ужо падпісалі. Мы выслухалі водгукі спартоўцаў за мінулы год, і яны сказалі, што хацелі мець магчымасць падпісаць дэкларацыю. Яны цалкам разумеюць, на што яны падпісваюцца», — заявіла 25 красавіка Салі Болтан, выканаўчы дырэктар Усеанглійскага клуба лаўн-тэнісу і кракету (AELTC), арганізатара Уімблдонуа.

Каб удзельнічаць у сёлетніх спаборніцтвах, расійскія і беларускія спартоўцы павінны пагадзіцца прымаць удзел у іх у нейтральным статусе, не рабіць заяваў у падтрымку вайны ва Украіне і не атрымліваць фінансаванне ад расійскай і/або беларускай дзяржаваў і кампаній, якія яны кантралююць

У 2022 годзе арганізатары Уімблдона вырашылі не дапускаць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах, за што Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) і Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) знялі з турніру рэйтынгавыя балы.

У сакавіку 2023 года Уімблдон абвясціў, што зняў татальную забарону, але цяпер тэнісісты павінны падпісаць дэкларацыю.

Міжнародная федэрацыя стральбы з лука дапускае беларусаў да спаборніцтваў

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

Nashaniva.com