Крызіс зачапіў і дыяменты

З пачатку крызісу каштоўныя камяні патаннелі на 16%

11.11.2009 / 12:33

Неўзабаве дыяментавыя калье і іншыя ўпрыгожванні будуць рабіць з самых танных матэрыялаў. Дыяменты апраўляюць не ў золата, а ў срэбра. Часта выкарыстоўваецца дыяментавы пыл, то бок мікраскапічныя камяні.

З падзеннем попыту рынак пачаў скарачацца. З пачатку крызісу дыяменты патаннелі на 16%.

У ЗША закрыліся больш за паўтары тысячы ювелірных крамаў.
Сітуацыю ўскладняе рост цэн на золата, якія перадолелі адзнаку 1100 даляраў за унцыю.