Мужчыну затрымалі за сцяжкі Украіны і Беларусі ва ўласным аўто

Невядома, ці заведзеная супраць мужчыны нейкая справа.

26.04.2023 / 16:42

Валерый Жыгадла. Фота: ягоная старонка «Укантакце»

Валерыю Жыгадлу 45 гадоў. Родам ён з Баранавічаў. 

ГУБАЗіК сцвярджае, што ў ягонай машыне знаходзіліся невялікія сцяжкі Украіны і Беларусі і што на яго данёс «неабыякавы грамадзянін». Цяжка сказаць, ці гэта праўда: здаецца, ГУБАЗіК наўмысна закідвае такія версіі, каб стымуляваць данасіцельства.

Знешні выгляд кампазіцыі ўнутры аўтамабіля мужчыны. Фота з канала ГУБАЗіК

Невядома, ці заведзеная супраць мужчыны нейкая справа.

Чытайце таксама:

Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

ГУБАЗіК расказаў пра жанчыну, якая «прыйшла пакаяцца». Пасля яе адправілі ў калонію і ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»

Nashaniva.com