Украінка Світоліна не паціснула руку беларусцы Сасновіч пасля тэніснага матча

У першым раўндзе тэніснага турніру ВТА-1000 у Мадрыдзе беларуска Аляксандра Сасновіч нанесла паражэнне ўкраінцы Эліне Світолінай. Але пасля заканчэння сустрэчы традыцыйны рытуал з поціскам рук не адбыўся.

26.04.2023 / 17:50

Скрыншот з відэа

Як піша «Прэсбол», Світоліна ад традыцыйнага рытуалу свядома ўхілілася. Украінка нават не падышла да сеткі, а адразу пасля канчатковага пройгрышу накіравалася да суддзі на вышцы, паціснула яму руку і пайшла да сваёй лаўкі, на Сасновіч нават не глянуўшы.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка: Лукашэнка можа каментаваць што хоча, а я проста спартсменка з Беларусі

Арганізатары Уімблдона пагадзіліся дапусціць расійскіх і беларускіх тэнісістаў да ўдзелу ў турніры

Арына Сабаленка не разумее, за што яе ненавідзяць украінкі

Nashaniva.com