Расія ўдарыла ракетамі па Мікалаеве. Ёсць ахвяры

Ракетны ўдар па Мікалаеве быў нанесены «Калібрамі».

27.04.2023 / 07:14

Расійскія войскі сёння ноччу здарылі па Мікалаеве. T.me/Nazars_look

Прэс-аташэ аператыўнага камандавання «Поўдзень» украінскай арміі Наталля Гумянюк сказала раніцай у тэлеэфіры, што начны ўдар па Мікалаеве расіяне нанеслі з акваторыі Чорнага мора ракетамі «Калібр».

Па словах Гумянюк, колькасць выяўленых параненых вырасла да 23. Адзін чалавек загінуў.

Удар чатырма ракетамі быў нанесены па горадзе Мікалаеў каля гадзіны ночы па мясцовым часе. Спачатку ўкраінскія крыніцы меркавалі, што гэта былі ракеты з зенітнага комплексу С-300, якімі расіяне страляюць па наземных цэлях.

Улады Мікалаева і вобласці абвясцілі, што адна ракета трапіла ў шматпавярховік, іншая разбурыла прыватны дом. Куды трапілі астатнія дзве ракеты, не паведамляецца.

Nashaniva.com