Выбухам у Мелітопалі забіты паліцэйскі, які перайшоў на бок расіян

Выбух прагучаў каля падʼезда шматкватэрнага дома па вуліцы Герояў Украіны ў Мелітопалі ў 5:20. Па словах мэра Мелітопаля Івана Фёдарава, ім быў смяротна паранены паліцэйскі-калабарант Аляксандр Мішчанка.

27.04.2023 / 09:13

У Мелітопалі забілі паліцыянта-здрадніка Аляксандра Мішчанку. Фота: mash_donbass / Telegram

Да поўнамаштабнага ўварвання Мішчанка быў начальнікам Прыазоўскага аддзела паліцыі.

Пасля акупацыі, паводле Фёдарава, Мішчанка сам перайшоў на бок ворага, а таксама «падбіў сваіх супрацоўнікаў стаць здраднікамі».

Nashaniva.com