У Польшчы знайшлі рэшткі «паветранага вайсковага аб'екта»

Абломкі ляжалі ў лесе за некалькі кіламетраў ад Быдгашча (гэта горад у цэнтры Польшчы, даволі далёкі ад граніц з Украінай). Пра гэта паведаміў генеральны пракурор і міністр юстыцыі Польшчы Збігнеў Зёбра. Месца здарэння аглядаюць вайсковыя эксперты і паліцыя.

27.04.2023 / 10:09

Месца здарэння знаходзіцца пад горадам Быдгашч (160 км на поўдзень ад Гданьска), побач з населеным пунктам Замосць.

W okolicach miejscowości Zamość ok. 15 km od Bydgoszczy znaleziono szczątki niezidentyfikowanego obiektu wojskowego. Sytuacja nie zagraża bezpieczeństwu mieszkańców. Miejsce znaleziska badają funkcjonariusze Policji, Żandarmerii Wojskowej oraz saperzy.

— Ministerstwo Obrony Narodowej (@MON_GOV_PL) April 27, 2023

Па даных RMF FM, знойдзены аб'ект — ракета класа «паветра-зямля».

«Спачатку падумалі, што гэта дрон. Потым на ім былі выяўленыя надпісы на рускай мове», — паведамляе выданне. Афіцыйна гэта не пацверджана.

У ракеты не знойдзеная боегалоўка, яе шукаюць, піша выданне.

Nashaniva.com