Звольнены «марыупальскі мяснік» Міхаіл Мізінцаў — СМІ
Звольнены намеснік міністра абароны Расіі Міхаіл Мізінцаў. Пра гэта паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы.
27.04.2023 / 11:29
Аб звальненні Мізінцава з пасады напісалі праваенны тэлеграм-канал «Рыбар» і «ваенкар» Аляксандр Сладкоў. Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.
Міхаіл Мізінцаў быў прызначаны на пасаду намесніка міністра абароны Расіі ў верасні 2022 года і адказваў за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне войска.
Брытанскія, еўрапейскія і ўкраінскія СМІ называлі Мізінцава «марыупальскім мясніком» і абвінавачвалі ў жорсткасці ў адносінах да мірнага насельніцтва падчас аблогі Марыупаля.