Жыхара Ваўкавыска затрымалі за тое, што ён нібыта «абразіў міліцыянтаў з Дняпра»

Яму пагражаюць крыміналкай.

27.04.2023 / 16:41

Сяргей Боўфал. Фота: яго старонка «Укантакце»

Сяргею Боўфалу 52 гады. Ён з Ваўкавыска.

Не паведамляецца, дзе і калі Сяргей «абразіў» міліцыянтаў з пасёлка Днепр, што на Магілёўшчыне. Пра яго затрыманне стала вядома з відэа, якое выйшла ў канале сілавікоў «Зваротны бок» (які некалі сам раскрыў сваіх адмінаў).

Мужчына на відэа загорнуты ў нацыянальны сцяг. Там жа сцвярджаецца, што супраць яго нібыта заведзеная крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў

ГУБАЗіК затрымаў натарыуса за ўдзел у пратэстах. З іх відэа ясна, якім чынам на яе маглі выйсці

Nashaniva.com