Гомельскі пракурор у прапагандысцкім запале «знішчыў» падчас вайны 100 тысяч гамяльчан

Выступаючы на Гомельскім тэлебачанні, пракурор Гомельскага раёна Шынкароў паведаміў сенсацыйныя «новыя факты», якія маюць пацвярджаць «генацыд беларускага народа» падчас Другой сусветнай вайны, на гэта звярнуў увагу «Флагшток».

27.04.2023 / 17:04

Скрыншот з відэа

«Да пачатку вайны насельніцтва Гомеля складала больш за 120 тысяч чалавек. Да моманту вызвалення Гомеля сіламі Чырвонай Арміі — наўрад ці 20 тысяч. Каля 100 тысяч чалавек было знішчана…» — заявіў пракурор.

Аляксандр Шынкароў не згадаў пры гэтым, што каля 70000 гамяльчан перад пачаткам баёў за Гомель былі арганізавана эвакуяваныя ў тыл. Можна таксама меркаваць, што да забітых гамяльчан пракурор запісаў і 100 тысяч загінулых савецкіх ваеннапалонных, якія ўтрымліваліся ў гомельскім перасыльным лагеры Dulag-121.

Чытайце таксама:

Качанава дала Шведу грамату за «забеспячэнне правоў і свабод» і пажадала далейшых поспехаў

Наваполацкая калонія вырашыла закупіць кнігі пра генацыд

Вядучаму «Поля цудаў» расказалі ў Мінску пра генацыд

Nashaniva.com