Лукашэнка прыехаў на поле на паліраваным ГАЗіку ў суправаджэнні ахоўніка з аўтаматам

Лукашэнка сёння паехаў агледзець сваё поле, на якім у гэтым годзе высадзілі лубін і гарох. Яго прэс-служба паказала сюжэт, у якім ён ходзіць па полі, разглядае кволыя парасткі і гаворыць розныя банальныя словы. Але насамрэч, цікавае ў сюжэце, названым «інспекцыяй без гальштукаў, дакладаў і справаздач», не гэта.

27.04.2023 / 18:04

У канцы невялікага роліка Лукашэнка каля палявой дарогі зняты ў суправаджэнні вернага Сяргея Цяцерына, які спрабуе таксама ўставіць нейкія словы ў Лукашэнкаў маналог, хоць гэта яму слаба ўдаецца.

«Газік», на якім Лукашэнка з Цяцерыным туды прыехалі, аж блішчыць, на ім ні пылінкі. А за «газікам» стаіць мужчына, узброены аўтаматам — мяркуючы з усяго, ахоўнік.

Такім чынам, на 29-м годзе кіравання чалавек, які сябе калісьці лічыў «народным прэзідэнтам», баіцца паехаць без узброенага аўтаматам ахоўніка нават паглядзець, як узышоў лубін на полі.

Чытайце таксама:

Што Лукашэнка рабіў у Віскулях чатыры з паловай гадзіны?

Лукашэнка на суботніку падарыў Азаронку кувалду

Nashaniva.com