У Малдове склалі спіс непажаданых расіян, якім забаронены ўезд у краіну. Сярод іх Пуцін і Кіркораў

Гэта ўзбудзіла Дзмітрыя Мядзведзева.

28.04.2023 / 13:09

Філіп Кіркораў

Прэм'ер-міністр Малдовы Дорын Рэчан аб'явіў, што ўлады склалі чорны спіс расіян, якім забаранілі ўезд у краіну. У яго патрапілі чыноўнікі і артысты, якія прапагандуюць і падтрымліваюць вайну Расіі супраць Украіны. У спіс патрапіў, у прыватнасці, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і спявак Філіп Кіркораў, які раней прадзюсіраваў малдаўскіх выканаўцаў на «Еўрабачанні».

На рашэнне Малдовы адрэагаваў намеснік кіраўніка Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў, вядомы сваімі шавінісцкімі выказваннямі.

«Ну, па-першае, туды зараз ніхто і не збіраецца. Можа, неяк потым… А па-другое, і краіны такой ужо няма. Мясцовыя начальнікі яе прадалі Румыніі, стаўшы здраднікамі сваёй радзімы. І з імі няма сэнсу ні пра што размаўляць. Няхай з імі народ разбіраецца. І вырашыць, нарэшце, хто яны — малдаване або румыны», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

У Малдове лідара прарасійскай партыі асудзілі на 15 гадоў

Прэзідэнтка Малдовы склікае Вялікі нацыянальны сход 

Малдова пазбаўляецца ад расійскага газу: пастаўляць газ ёй плануе грэчаская кампанія

Nashaniva.com