Зяленскі прапанаваў адпраўляць ваенных камісараў на фронт

Тылавых ваенкамаў з цэнтраў камплектацый Украіны будуць адпраўляць на фронт, а на іх месцы будуць ставіць байцоў, якія атрымалі раненне.

28.04.2023 / 14:48

«Ёсць адна з простых рэкамендацый прэзідэнта Украіны. Ён даў сур'ёзную рэкамендацыю галоўнаму камандуючаму Валерыю Залужнаму — пераважная большасць ваенкамаў, якія даўно сядзяць (у цэнтрах камплектацый) адпраўляць як вайскоўцаў на лінію фронту. А накіроўваць на іх месца вайскоўцаў, якія атрымалі раненні, якія ведаюць, у тым ліку, як правільна праводзіць працу па рэалізацыі мабілізацыйных патрэбаў», — расказаў сёння міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

Nashaniva.com