Эрдаган упершыню з'явіўся на публіцы пасля таго, як захварэў на страўнікавы грып

Яму стала кепска ў мінулы аўторак падчас інтэрв'ю на тэлебачанні.

29.04.2023 / 15:27

Скрыншот відэавыступу Hurriyet

Пасля гэтага нават з'явіліся здагадкі, што ў 69-гадовага турэцкага прэзідэнта мог быць інфаркт на фоне праблем з сэрцам. Эрдаган адмяняў перадвыбарчыя сустрэчы — выбары ў Турцыі павінны прайсці 14 мая.

Сёння Эрдаган выйшаў на сцэну Стамбульскага авіяфестывалю і кінуў кветкі прыхільнікам, якія размахвалі сцягамі.

На фестываль ён прыехаў разам з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і прэм'ер-міністрам Лівіі Абдэль Хамідам ад-Дбейбай, паведамляе Бі-бі-сі.

Чытайце таксама:

Эрдагану стала блага ў жывым эфіры

Nashaniva.com