У Краснадарскім краі дзяцей з садкоў адправілі маршыраваць у вайсковай форме

Ваенны парад дашкольнікаў арганізавалі мясцовыя ўлады горада Ейск Краснадарскага краю Расіі. Як паведаміў мэр горада Раман Бублік, шэсце павінна стаць штогадовым.

29.04.2023 / 17:30

Скрыншот з апублікаваных відэа з парада з дзецьмі ў расійскім Ейску

Паведамляецца, што парад пад назвай «Мы праўнукі вялікіх пераможцаў» прайшоў на мясцовым стадыёне. На трыбунах прысутнічалі бацькі дашкольнікаў. Менавіта яны адказвалі за пашыў касцюмаў для дзяцей рознага роду войскаў. 

Падрыхтоўка, у тым ліку навучанне дзяцей маршыраванню, заняла каля месяца.

Чытайце таксама:

Прыгожын пагражае адступленнем з Бахмута, называе сітуацыю крытычнай

Гіганцкі пажар у Севастопалі. Украінскі беспілотнік знішчыў рэзервуары на армейскай нафтабазе

Nashaniva.com