Зяленскі сазваніўся з прэм'ер-міністрам Канады
Пра тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо Уладзімір Зяленскі паведаміў у сваім тэлеграм-канале.
01.05.2023 / 18:35
Уладзімір Зяленскі. Фота: яго тэлеграм-канал
«Абмеркавалі праграму доўгатэрміновага абароннага супрацоўніцтва. Адзначыў пачатак канфіскацыі расійскіх актываў і заклікаў да ўзмацнення санкцыйнага ціску на Расію. Узгаднілі пазіцыі напярэдадні саміту НАТА і іншых міжнародных мерапрыемстваў», — напісаў Зяленскі.
Чытайце таксама:
«Больш, чым войска Чэхіі або Венгрыі». УСУ распавялі, колькі расіян ваюе пад Бахмутам