БЕЛ Ł РУС

Вайна

ФСБ сцвярджае, што раскрыла агентаў ГУР Мінабароны Украіны, якія планавалі дыверсіі ў Крыме

3.05.2023 / 9:56

Nashaniva.com

ФСБ заявіла, што раскрыла падрыхтоўку замаху на кіраўнікоў анексаванага Крыма з боку ГУР Мінабароны Украіны. Арганізатарам замахаў, паводле ФСБ, з'яўляецца намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Машавец. Затрымана сямёра ўдзельнікаў агентурнай сеткі вайсковай разведкі Украіны ў Крыме.

Фота: ukrinform.ua

Паводле ФСБ, сярод цэляў дыверсантаў былі кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў, спікер парламента Уладзімір Канстанцінаў, мэр Ялты Яніна Паўленка, транспартная інфраструктура паўвострава. 

У якасці непасрэднага арганізатара тэрактаў названы намеснік начальніка Офіса Зяленскага Раман Машавец.

Па справе аб падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме затрыманыя члены ўкраінскай агентурнай групы: грамадзяне Расіі і Украіны Віктар Падвальны, Аляксандр Літвіненка, Сяргей Крывашэін, Канстанцін Яўмененка, Ігар Зорын і Сяргей Вайнароўскі, паведамляе ФСБ.

Таксама затрыманы грамадзянін Украіны і Балгарыі Петранаў, які мае дачыненне да дастаўкі сродкаў паражэння ў Расію.

У затрыманых, паводле ФСБ, выяўлена пяць гатовых да выкарыстання бомбаў, электрадэтанатары, радыёкіраваныя механізмы, трэкеры для сачэння. 

Акрамя таго, выкрыты арганізаваны ўкраінскімі спецслужбамі канал кантрабандных паставак выбуховых рэчываў з Балгарыі, які праходзіў праз Турцыю і Грузію. Бомбы «камуфлявалі» пад электрапліты, сцвярджае ФСБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула