Ціханоўскай уручылі прэмію Ціперэры. Разам з ірландскім дзяржаўным гімнам іграў «Магутны Божа»
Учора ў Ірландыі Святлане Ціханоўскай уручылі прэмію міру Ціперэры. Яе атрымліваюць палітыкі і грамадскія дзеячы, якія зрабілі найбольшы ўнёсак ў справы міру і прасоўвання правоў чалавека.
03.05.2023 / 09:56
Прэмія была заснаваная ў 1983 годзе, яе лаўрэатамі ў свой час станавіліся Нельсан Мандэла, Біл Клінтан, Пан Гі Мун і іншыя.
Ціперэры — рэгіён Ірландыі, куды яшчэ ў дзіцячым узросце Святлана Ціханоўская прыязджала па праграме абмену «чарнобыльскіх» дзяцей.
Падчас урачыстай цырымоніі ўручэння прэміі аркестр разам з ірландскім дзяржаўным сыграў беларускі гімн «Магутны Божа». Відэа апублікаваў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.