Данія акажа вайсковую дапамогу Украіне
Данія перадасць Украіне вайсковую дапамогу на суму 1,7 мільярда дацкіх крон (250 мільёнаў даляраў). Пра гэта заявіў міністр абароны краіны Троэльс Лунд Поўльсэн, піша «Радыё Свабода».
03.05.2023 / 10:43
Данія перадасць Украіне машыны для размініравання, боепрыпасы, палявыя масты і сродкі для супрацьпаветранай абароны. У паведамленні Мінабароны краіны адзначаецца, што на гэты момант гэта найбуйнейшы пакет вайсковай дапамогі з Даніі, ён прызначаны для падтрымкі ўкраінскага наступу.
«Новы пакет вайсковых ахвяраванняў з'яўляецца нашым найбуйнейшым на сённяшні дзень, а агульная падтрымка з боку Даніі цяпер складае амаль 11 мільярдаў дацкіх крон», — заявіў міністр замежных спраў Даніі Ларс Лёке Расмусэн.
Троэльс Лунд Поўльсэн таксама адзначыў, што Данія з пачатку 2024 года скароціць сваю вайсковую прысутнасць у Іраку і замест гэтага засяродзіцца на краінах Балтыі, прапанаваўшы NATO батальён для абароны рэгіёна.
Чакаецца, што батальён будзе налічваць ад 700 да 1200 салдат і будзе дыслакавацца ў Латвіі ад чатырох да шасці месяцаў кожны год. У астатні час войскі будуць заставацца ў Даніі, гатовыя да перакідання ў краіны Балтыі ў выпадку крызісу.