Перыяд уздыму захворванняў на кавід і ВРІ завершаны — Мінздароўя
Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра ўстойлівае зніжэнне захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і інфекцыю COVID-19, таму ведамства канстатуе завяршэнне перыяду ўздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і кавід.
03.05.2023 / 14:33
Такім чынам, для спецыялістаў адмяняецца неабходнасць правядзення дадатковых санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, якія былі прадугледжаны заканадаўствам на перыяд уздыму захворванняў.
Разам з тым Мінздароўя інфармуе аб неабходнасці правядзення традыцыйных санэпідмерапрыемстваў, вызначаных пунктам 41 Санітарных нормаў і правілаў «Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу, узнікнення і распаўсюджвання грыпу і інфекцыі».
Варта адзначыць, што Мінздароўя з ліпеня мінулага года не паведамляла пра колькасць выпадкаў кавіду.
Чытайце таксама:
Першы ўзор беларускай вакцыны ад кавіду плануюць атрымаць у красавіку